:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ

ЮРЫЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ НІКАЛАЙЧЫК

Нарадзіўся 23 ліпеня 1984 года ў г. Мінску.

Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «міжнароднае права» (2006).

2006 – 2010 – трэці, другі, першы сакратар галоўнага дагаворна–прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2010 – 2013 – другі сакратар, дарадца па прававых пытаннях Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

2013 – 2016 – першы сакратар, саветнік галоўнага дагаворна–прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2016 – 2020 – саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

2020 – 2022 – саветнік, старшы саветнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2022 – 2025 – начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу галоўнага ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2025 – 2026 – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу галоўнага ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2026 г. № 80 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці