Аб сустрэчы прызначанага Пасла Беларусі ў Зімбабвэ Ю.Нікалайчыка з Паслом Зімбабвэ ў Беларусі I.Мудзимбой
26.03.2026 г.26 сакавіка 2026 г. прызначаны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык напярэдадні убыцця ў г.Харарэ правёў сустрэчу з Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнаціусам Грэмам Мудзімбай.

Бакі скаардынавалі падыходы да работы па рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, усеабдымнай «Дарожнай карты» стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026 – 2030 гады і выканання рашэнняў Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ.
Кіраўнікі дыпмісій дасягнулі ўзаемаразумення аб першачарговых кроках па далейшаму выкананню падпісаных кантрактаў у рамках Трэцяй фазы Праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, арганізацыі рэзультатыўнага абмену візітамі і ўзаемнага ўдзелу ў выставах, развіцці двухбаковага гандлю і інвентарызацыі выканання падпісаных двухбаковых дакументаў.