:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Зімбабвэ ў пасяджэнні нацыянальных каардынатараў Групы сяброў у абарону Статута ААН

09.06.2026 г.

8-9 чэрвеня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык прыняў удзел у чацвёртай сустрэчы нацыянальных каардынатараў дзяржаў — членаў Групы сяброў у абарону Статута ААН. Гэта першая сустрэча нацыянальных каардынатараў, якая адбылася на тэрыторыі Афрыкі. Мерапрыемства шырока асвятлялася мясцовымі СМІ.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Амон Мурвіра.

Агульная танальнасць дыскусіі паказала прыхільнасць мэтам і задачам групы, захаванню Статута ААН, супрацьдзеянню злоўжыванням міжнародным правам, неабходнасці неадкладнага зняцця незаконных аднабаковых прымусовых мер у любой форме, непрыманню прымянення сілы і пагрозы сілай, палітызацыі правоў чалавека.
Выступаючы ў нацыянальнай якасці кіраўнік дэлегацыі Беларусі падкрэсліў важнасць шматбаковага падыходу да абмеркавання і вырашэння найбольш вострых праблем свету на аснове міжнароднага права і прынцыпаў, замацаваных у Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Адзначыў, што Група сяброў можа ўнесці свой сапраўдны ўклад у гэты працэс. Заклікаў да рэзультатыўна-арыентаванага падыходу, які дасць магчымасць запусціць шматпалярны інклюзіўны перагаворны працэс па глабальных або рэгіянальных праблемах. Канстатаваў неабходнасць рэформ, якія дазволілі б ААН зноў стаць значным іграком на сусветнай арэне. Пацвердзіў прынцыповыя ацэнкі Беларуссю сітуацыі вакол Ірана, Венесуэлы і Кубы.
Члены Групы выказаліся за рэзультатыўна-арыентаваны падыход да работы, які дасць магчымасць забяспечыць абарону Статута ААН з захаваннем магчымасцей для шырокага дыялога.
 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці