:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Зімбабвэ Ігара Маршалава ў рабоце дэлегацыі Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя

06.12.2024 г.

5 снежня 2024 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Ігар Маршалаў прыняў удзел у прыёме дэлегацыі Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя пад старшынствам федэральнага міністра сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, сенатара Абубакара К'яры, якая прыбыла ў Рэспубліку Зімбабвэ для азнаямлення з вынікамі рэалізацыі беларуска-зімбабвійскай праграмы механізацыі фермерскіх гаспадарак.

Нігерыйская дэлегацыя наведала сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі «Bison Agro Machinery» у г.Харарэ, дзе азнаёмілася з выставачнымі ўзорамі трактароў, навяснога і прычапнога абсталявання, камбайнаў, пажарных машын, работай цэнтра, у тым ліку па падрыхтоўцы мясцовых спецыялістаў да працы і рамонту тэхнікі, функцыянаваннем склада запасных частак. Адбылася прэзентацыя Беларускага прамысловага патэнцыялу і экспартных магчымасцяў Беларусі.

Пасол Беларусі I.Марашалаў даў інтэрв'ю Зімбабвійскай радыёвяшчальнай карпарацыі, у якім выклаў асноўныя аспекты развіцця двухбаковага беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва, закрануў важнасць распаўсюджвання паспяховага беларускага вопыту работы ў Зімбабвэ на іншыя краіны Афрыкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці