Аб святкаванні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
09.05.2026 г.9 мая Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык, аташэ па пытаннях абароны і супрацоўнікі Пасольства па запрашэнні Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Зімбабвэ прынялі ўдзел ва ўрачыстым памятным мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У сваім прывітальным слове Ю.Нікалайчык зазначыў, што ваенныя гады сталі для Беларусі самымі трагічнымі і разам з тым самымі гераічнымі ў гісторыі. Больш за 440 ураджэнцаў Беларусі былі ўдастоены звання Герой Савецкага саюза. На тэрыторыі нашай краіны разгарнуўся найбуйнейшы партызанскі рух супраць акупантаў. Няма такой беларускай сям'і, якую б не закранула Вялікая Айчынная вайна.
Пасол падкрэсліў, што захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў барацьбе з фашызмам з'яўляецца часткай нашай нацыянальнай памяці і паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі. Акцэнтаваў увагу на недапушчальнасці перапісвання гісторыі і гераізацыі нацыстаў і іх прыспешнікаў. Пацвердзіў гатоўнасць да прадаўжэння адпаведнай сумеснай работы з краінамі-аднадумцамі.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Зімбабвэ Радзіша Груіч з жонкай, супрацоўнікі дыпмісій і грамадзяне Беларусі і Расіі, якія працуюць у Харарэ, прадстаўнікі СМІ.