:

У Харарэ сустрэлiся Міністры замежных спраў Беларусі i Зімбабвэ

25.02.2024 г.

У г.Харарэ Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай.
Міністры падрабязна разгледзелі ход імплементацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Зімбабвэ, а таксама вынікі работы, праведзенай на працягу года профільнымі падгрупамі па палітычных, эканамічных і сацыяльных пытаннях.


Падкрэслены значны прагрэс у двухбаковым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, выхад на рэалізацыю сумесных прыкладных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі. Беларусь і Зімбабвэ робяць асаблівы акцэнт на ўмацаванні кааперацыйнага ўзаемадзеяння, удзеле беларускіх экспарцёраў-вытворцаў у імплементацыі праграмы развіцця Зімбабвэ «Бачанне 2030.
Вызначылі канкрэтныя крокі па пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Адбыўся абмен думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня, пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі.


Падкрэслена імкненне да ўзаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках, умацаванню ўзаемадзеяння рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў, членамі якіх з'яўляюцца Беларусь і Зімбабвэ.
Міністр С.Алейнік адзначыў гатоўнасць беларускага боку аказаць садзейнічанне ў пашырэнні сувязей Зімбабвэ ў рамках перспектыўнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама зацікаўленасць у выкарыстанні пераваг Старшынства Зімбабвэ ў Супольніцтве развіцця Поўдня Афрыкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці