Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Зімбабвэ Маршалава I.A. з Паслом Замбіі ў Зімбабвэ Д.Лівуне
10.10.2024 г.9 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Игара Маршалава з Паслом Рэспублікі Замбія ў Рэспубліцы Зімбабвэ Дэрыкам Лівуне.
У ходзе абмеркавання стану двухбаковага супрацоўніцтва суразмоўцамі адзначаны нізкі ўзровень узаемадзеяння паміж краінамі ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
I.Маршалаў коратка праінфармаваў аб паспяховай рэалізацыі Рэспублікай Беларусь першых двух фаз комплекснай Праграмы механізацыі фермерскіх гаспадарак у Зімбабвэ, у выніку чаго ў краіне на працягу некалькіх гадоў фіксуюцца рэкордныя ўраджаі пшаніцы. Прапанаваў разгледзець магчымасці рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў у сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, ахове здароўя і адукацыі ў Замбіі.
Д.Лівуне адзначана вострая патрэба ў механізацыі сельскай гаспадаркі, мадэрнізацыі сферы аховы здароўя ў Замбіі, навучання замбійскіх студэнтаў у Беларусі.
Бакі таксама прыйшлі да агульнага меркавання аб неабходнасці арганізацыі серыі ўзаемных візітаў кіраўніцтва міністэрстваў і ведамстваў для актывізацыі палітычнага дыялогу паміж краінамі.
Напярэдадні візіту ў Замбію з мэтай акрэдытацыі па сумяшчальніцтве Паслом Беларусі агучана просьба аб арганізацыі сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, зацікаўленых органаў дзяржкіравання, прадстаўнікамі дзелавых колаў Замбіі.