Пасол Беларусі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Зімбабвійскай нацыянальнай гандлёвай палаты
28.09.2026 г.28 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык правёў сустрэчу з прэзідэнтам Зімбабвійскай нацыянальнай гандлёвай палаты (ZNCC) Джозэфін Такундвай.

Падчас перагавораў бакі падрабязна абмеркавалі практычныя крокі, накіраваныя на нарошчванне аб'ёмаў узаемнага гандлю праз актывізацыю прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.
Ю.Нікалайчык і Дж.Такундва пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у паглыбленні ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Зімбабвэ. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці дасягнення канкрэтных, адчувальных вынікаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі ў бліжэйшай перспектыве сумеснага беларуска-зімбабвійскага дзелавога мерапрыемства.

З мэтай прадметнай дэталізацыі перспектыўных напрамкаў партнёрства кіраўніку Зімбабвійской нацыянальнай гандлёвай палаты быў перададзены пакет інфармацыйна-даведачных і прэзентацыйных матэрыялаў вядучых беларускіх вытворцаў тавараў і паслуг, зацікаўленых у выхадзе на зімбабвійскі рынак.