Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Зімбабвэ I.Маршалава з Паслом Анголы ў Зімбабвэ А.Таварэсам
09.10.2024 г.8 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Iгара Маршалава з Паслом Рэспублікі Ангола ў Рэспубліцы Зімбабвэ Агасціньё Таварэсам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
З мэтай актывізацыі палітычнага ўзаемадзеяння Iгар Маршалаў прапанаваў аднавіць арганізацыю ўзаемных візітаў рознага ўзроўню.
Для змястоўнага напаўнення візітаў прапанавана прапрацаваць падпісанне шэрагу асноватворных двухбаковых пагадненняў, у тым ліку аб стварэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.
На прыкладзе паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў у Зімбабвэ пазначаны магчымасці Беларусі ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, супрацьдзеянні прыродным і тэхнагенным катастрофам, адукацыі і медыцыне.
А.Таварэс выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі названых праектаў у Анголе з удзелам беларускага боку, прапанаваў правесці шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікамі дзелавых колаў Анголы ў ходзе планаванага візіту Пасла Iгара Маршалава з мэтай уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Анголы.