Аб удзеле Пасла Беларусі ў Зімбабвэ Ігара Маршалава ў Дні барацьбы САДК з санкцыямі і канферэнцыі кіруючай партыі ZANU-PF
29.10.2024 г.25 кастрычніка 2024 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Игар Маршалаў прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню барацьбы САДК з санкцыямі, а таксама ў 21-й Нацыянальнай народнай канферэнцыі кіруючай партыі ZANU-PF, якія адбыліся ў г.Булавайо.
На мерапрыемствах прысутнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Э.Мнангагва, які асудзіў санкцыйную палітыку Захаду. Выступаючы ад імя краіны, якая старшынюе ў САДК, ён падпісаў электронную петыцыю з заклікам зняць санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненні да Зімбабвэ на працягу больш за 23 гадоў.
На сесіі 21-й Нацыянальнай народнай канферэнцыі ZANU-PF Э.Мнангагва закрануў праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і пазначыў задачы па выкананні доўгатэрміновай стратэгіі развіцця «Vision-2030».
У ходзе свайго знаходжання ў г.Булавайо Пасол Игар Маршалаў наведаў філіял кампаніі «Bison Argo Machinery», азнаёміўся з працай станцыі тэхнічнага абслугоўвання беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, абмеркаваў існуючыя праблемныя пытанні.
Игар Маршалаў таксама пабываў на пажарнай станцыі г.Булавайо, дзе паспяхова эксплуатуюцца пажарныя машыны беларускай вытворчасці. Кіраўніцтвам станцыі дадзены высокія эксплуатацыйныя ацэнкі беларускай тэхніцы.