Пасол Беларусі Ю.Нікалайчык здзейсніў рабочы візіт ў Мазамбік
24.10.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ і Рэспубліцы Мазамбік па сумяшчальніцтве Юрый Нікалайчык здзейсніў рабочы візіт у г. Мапуту (Рэспубліка Мазамбік), падчас якога адбылося афіцыйнае ўступленне дыпламата на пасаду і серыя прадметных перамоў па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва.
22 кастрычніка 2026 г. Юрый Нікалайчык уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Мазамбік Даніэлю Франсішку Шапу.
Падчас бяседы мазамбікскі лідар пацвердзіў цвёрды намер развіваць паўнафарматнае ўзаемадзеянне з Мінскам, зрабіўшы асобы акцэнт на ўмацаванні эканамічных сувязей. Кіраўнік дзяржавы акрэсліў ключавыя прыярытэты двухбаковага партнёрства: сумесныя праекты ў сферы механізацыі сельскай гаспадаркі, узаемадзеянне ў пытаннях забеспячэння прадавольчага суверэнітэту Мазамбіка, а таксама развіццё кааперацыі ў сектарах энергетыкі, бяспекі, лічбавізацыі і інфраструктуры.
Раней, 21 кастрычніка 2026 г., Пасол Беларусі правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка Марыяй дэ Фаціма Сіман Мансу.
Бакі дэталёва абмеркавалі практычныя крокі па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Максіма Рыжэнкова ў Мапуту ў ліпені 2026 года. Дыпламаты надалі прыярытэтную ўвагу актуальным пытанням міждзяржаўнага парадку дня, уключаючы каардынацыю падрыхтоўкі першага ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйнага візіту Прэзідэнта Мазамбіка ў Рэспубліку Беларусь, актывізацыю работы па арганізацыі 4-га пасяджэння Сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, падрыхтоўку пад эгідай Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту візіту беларускіх дзелавых колаў у Мазамбік, а таксама паскарэнне фарміравання пакета двухбаковых пагадненняў для выхаду на канкрэтныя эканамічныя вынікі.
У рамках візіту 23 кастрычніка 2026 г. адбыліся перамовы Юрыя Нікалайчыка з Міністрам сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства Рэспублікі Мазамбік Раберту Міту Албіну, накіраваныя на паглыбленне галіновай кааперацыі.
Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць прапанаваць комплексныя тэхналагічныя рашэнні для мазамбікскага аграрнага сектара. Суразмоўцы прадметна абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей па механізацыі сельскай гаспадаркі Мазамбіка, пытанні ўзаемных паставак прадуктаў харчавання, падрыхтоўкі кадраў, паставак угнаенняў і супрацоўніцтва ў галіне аграрнай навукі.
Візіт пацвердзіў узаемную зацікаўленасць дзяржаў да вываду беларуска-мазамбікскіх сувязей на якасна новы ўзровень з акцэнтам на прагматычнае і ўзаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае партнёрства.