:

Аб уручэнні Паслом Беларусі I.Маршалавым даверчых лістоў Прэзідэнту Анголы

10.03.2025 г.

26 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ і Рэспубліцы Ангола па сумяшчальніцтве Ігар Маршалаў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Ангола Жуану Мануэлу Гансалвешу Лорэнсу.

Падчас урачыстай цырымоніі адбылася аўдыенцыя Пасла ў Кіраўніка ангольскай дзяржавы. Бакі абмяняліся думкамі аб развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, уключаючы сельскую гаспадарку, харчовую бяспеку і прамысловую кааперацыю, закранулі пытанні міжнароднага парадку дня.

Суразмоўцамі адзначана неабходнасць актывізацыі ўзаемных кантактаў і візітаў на розных узроўнях.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці