Аб уручэннi Паслом І.Маршалавым даверчых лістоў Прэзідэнту Зімбабвэ
07.02.2024 г.7 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Ігар Маршалаў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі адносна міжнароднага парадку дня, абмеркавалі ход рэалізацыі супольных праектаў і перспектывы далейшага паглыблення беларуска-зімбабвійскай супрацы, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і прамысловай кааперацыі. Прэзідэнт Зімбабвэ таксама пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь са зваротным візітам.
Хуткім часам у г.Харарэ плануецца правядзенне першага паседжання Сумеснай сталай камісіі па супрацы паміж Беларуссю і Зімбабвэ.