Аб удзеле Пасла Беларусі I.Маршалава ў навучальным семінары для пажарнай службы Зімбабвэ, а таксама размеркаванні пажарных машын і прыёмцы беларускіх трактароў
11.03.2025 г.7 сакавіка 2025 г. Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Ігар Маршалаў прыняў удзел у навучальным семінары для інструктараў пажарных станцый розных гарадоў Зімбабвэ, якія эксплуатуюць беларускую пажарную тэхніку. У ходзе семінара тлумачыліся і дэманстраваліся асноўныя прыёмы, якія дазваляюць выкарыстоўваць пажарнае абсталяванне больш эфектыўна.
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі галоўны дырэктар Натан Нкома і дырэктар Дэпартамента грамадзянскай абароны Зімбабвэ Фарай Хоканья, прадстаўнікі адміністрацый шэрагу зімбабвійскіх гарадоў.
Па заканчэнні семінара адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы пажарных машын «Рэд Лайон» вытворчасці кампаніі «Пожснаб» з заключнай пастаўкі з Беларусі ў пажарныя станцыі аддаленых гарадоў Зімбабвэ.
Пасол І.Маршалаў таксама прыняў удзел у прыёмцы чарговай партыі трактароў «Беларус» з распачатых паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў рамках трэцяй фазы Праграмы механізацыі фермерскіх гаспадарак Зімбабвэ.