Аб сустрэчы прызначанага Пасла Беларусі ў Зімбабвэ Ю.Нікалайчыка з Паслом Зімбабвэ ў Беларусі І.Мудзімбай
26.03.2026 г.26 сакавіка 2026 г. прызначаны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык напярэдадні убыцця ў г.Харарэ правёў сустрэчу з Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнацыусам Грэмам Мудзімбай.

Бакі скаардынавалі падыходы да рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, усёабдымнай «Дарожнай карты» стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026-2030 гады і выканання рашэнняў Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ.
Кіраўнікі дыпламатычных місій дасягнулі паразумення адносна прыярытэтных крокаў па далейшай рэалізацыі падпісаных дагавораў у рамках Трэцяга этапа Праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, арганізацыі выніковага абмену візітамі і ўзаемнага ўдзелу ў выставах, развіцця двухбаковага гандлю і інвентарызацыі выканання падпісаных двухбаковых дакументаў.