:

Аб удзеле ў Велікодным набажэнстве

17.04.2026 г.

17 красавіка прызначаны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык з жонкай прынялі ўдзел ва ўрачыстым архірэйскім набажэнстве, здзейсненым у г.Харарэ Патрыяршым экзархам Афрыкі мітрапалітам Каірскім і Паўночна-Афрыканскім Канстанцінам (Астроўскім) з нагоды Светлага Ўваскрэсення Хрыстова (Вялікадня).
На набажэнстве прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Зімбабвэ і Рэспубліцы Малаві па сумяшчальніцтве Красільнікаў М.В., супрацоўнікі дыпмісій і грамадзяне Беларусі і Расіі, якія працуюць у г.Харарэ, прадстаўнікі мясцовай абшчыны Рускай праваслаўнай царквы.
 

 

 

Пасля завяршэння набажэнства Пасол паднёс архірэю ў дар памятную копію Крыжа Еўфрасінні Полацкай, вырабленую ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры.
Падарунак быў з удзячнасцю прыняты. Як запэўніў уладыка Канстанцін, копія Крыжа будзе суправаджаць яго ў місіянерскіх паездках.
Падчас праведзенай гутаркі бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва і падтрымкі праваслаўнай абшчыны, якая фарміруецца ў Харарэ.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці