:

Пасол Беларусі правёў сустрэчу з Міністрам аховы здароўя Зімбабвэ

04.11.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык 4 лістапада 2026 г. правёў сустрэчу з Міністрам аховы здароўя і догляду за дзецьмі Рэспублікі Зімбабвэ Дугласам Мамбешорам.


Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і вывадзе яго на якасна новы ўзровень.
Удзельнікі сустрэчы прадметна абмеркавалі ход выканання пунктаў Дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ на 2026–2030 гады, а таксама рашэнняў Сумеснай пастаяннай камісіі. Ю.Нікалайчык і Д.Мамбешора пацвердзілі намер садзейнічаць іх практычнай імплементацыі.
Дасягнуты дамоўленасці, накіраваныя на пашырэнне паставак медыцынскіх прэпаратаў, матэрыялаў і абсталявання, дзіцячага харчавання. Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кадраў па медыцынскіх спецыяльнасцях на базе беларускіх устаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі, умацаванню ўзаемадзеяння ў галіне медыцынскай навукі і пашырэнню двухбаковай нарматыўнай прававой базы.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці