:

Пасол Беларусі правёў перамовы з Міністрам энергетыкі Рэспублікі Зімбабвэ

11.06.2026 г.

11 чэрвеня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык правёў сустрэчу з Міністрам энергетыкі Рэспублікі Зімбабвэ Джулаем Мойя.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці і паступальным паглыбленні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, уключаючы пастаўкі тавараў, прапрацоўку магчымасцей прамысловай кааперацыі, падрыхтоўку кадраў і абмен вопытам, пашырэнне дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

Сустрэча адбылася напярэдадні накіравання ў Рэспубліку Беларусь экспертнай дэлегацыі Міністэрства энергетыкі і энергетычных кампаній Рэспублікі Зімбабвэ. Асноўная задача экспертнага візіту — вызначыць канкрэтную наменклатуру беларускіх тавараў і паслуг для патрэб энергасістэмы Зімбабвэ.

Дасягнута дамоўленасць аб далейшай каардынацыі ўзаемадзеяння паміж Пасольствам і Міністэрствам энергетыкі Зімбабвэ.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці