Пра сустрэчу Пасла Беларусі з выканаўчым дырэктарам кампаніі AVM
29.09.2026 г.29 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам зімбабвійскай аўтамабілебудаўнічай кампаніі «AVM» Джэйкабам Купам.
У цэнтры ўвагі бакоў знаходзіўся ход рэалізацыі маштабнага сумеснага праекта па арганізацыі на вытворчай базе «AVM» зборачнага цэха аўтобуснай тэхнікі з прыцягненнем беларускіх тэхналогій і машынабудаўнічых кампетэнцый.
Дадзены праект рэалізуецца ў развіццё дамоўленасцей, замацаваных у пагадненні ад 16 красавіка 2025 г., якое было падпісана ў рамках візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Зімбабвэ. Ініцыятыва мае стратэгічнае значэнне, выступаючы ў якасці пілотнага флагманскага праекта прамысловай кааперацыі і закладаючы аснову для доўгатэрміновага індустрыяльнага партнёрства паміж Мінскам і Харарэ.
Па выніках перамоў Ю.Нікалайчык і Дж.Купа дэталёва ўзгаднілі алгарытм далейшых сумесных практычных дзеянняў, накіраваных на інтэнсіфікацыю вытворчых працэсаў і забеспячэнне хутчэйшага запуску праекта.