:

Патрабаваннi да дакументаў

Пры звароце ў Пасольства па консульскіх пытаннях патрэбна прытрымлівацца наступных патрабаванняў:

— усе дакументы неабходна прад'яўляць з копіямі ў адзначанай колькасці. Калі не пазначана іншае, патрабуецца копія ўсіх старонак дакумента, уключаючы апастыль і пераклад;

— пры падачы заявы на візу запрашэнні павінны быць прадстаўлены ў арыгіналах;

—  пры ажыццяўленні натарыяльных дзеянняў неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу;

— пячаткі, штампы і подпісы ў копіі дакумента павінны быць чытэльнымі, адпавядаць якасці арыгінала дакумента;

— капіяваны дакумент павінен цалкам размяшчацца ў межах ліста, без зрушэнняў за яго мяжы;

— пры звароце з заявамі некалькіх членаў сям'і неабходныя копіі павінны падавацца асобна да кожнай заявы;

— дакументы, выдадзеныя замежным дзяржавай, павінны быць апастыляваны / легалізаваны (парадак афармлення дакументаў, выдадзеных ў іншых дзяржавах, вызначаецца міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь);

— дакументы на замежнай мове (хаця б часткова), павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову;

— подпіс перакладчыка павінен быць засведчаны натарыяльна;

— пераклад павінен змяшчаць увесь тэкст арыгінальнага дакумента, перакладчык альбо заказчык не мае права скарачаць перакладаны тэкст;

— адны і тыя ж імёны і назвы на мове перакладу павінны супадаць ва ўсіх пададзеных дакументах;

— пераклад імёнаў у замежных дакументах павінен адпавядаць напісанню імёнаў у дакументах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь;

— заявы і анкеты павінны быць запоўненыя загадзя;

— усе палі заяў і анкет павінны быць запоўненыя — без пропускаў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці