:

Двухбаковыя адносіны Беларусь — Зімбабвэ

Дыпламатычныя стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ ўсталяваны 16 красавіка 1992 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Сідарук А.Д. акрэдытаваны ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве з красавіка 2018 г.

У цяперашнi час палітычнае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ носіць актыўны характар, адзначаецца супадзенне пазіцый па шэрагу міжнародных пытанняў.

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва наведваў Беларусь у ліпені 2015 г. у якасці Віцэ-прэзідэнта і ў студзені 2019 г. у якасці Кіраўніка дзяржавы.

З 30 студзеня па 1 лютага 2023 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з дзяржаўным візітам наведаў Зімбабвэ. Падпісаны пагадненні ў галiне прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарта і здабычы карысных выкапняў. Праведзена цырымонія перадачы тэхнікі беларускіх вытворцаў у рамках рэалізацыi Праграмы па механізаванні фермерскіх гаспадарак Зімбабвэ.

У сакавіку 2023 г. прайшоў афіцыйны візіт у Беларусь Міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Ф.Шавы.

У красавіку 2023 г. г.Мінск наведала Першая лэдзі Зімбабвэ А.Мнангагва.

Таксама ў 2023 годзе Беларусь наведвалі кіраўнікі шэрага міністэрстваў Зімбабвэ.

Першы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Зімбабвэ адбыўся ў кастрычніку 2022 г. у г.Харарэ.

Падпісана пагадненне аб стварэнні Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.

Беларусь i Зiмбабвэ ажыццяўляюць ўзаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях.

Апроч таго актыўна развіваецца двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва. Па выніках 2021 года таваразварот паміж краінамі склаў 25 млн. даляраў ЗША і працягвае павялічвацца.

30 студзеня 2023 г. у г.Харарэ адбыўся другі Беларуска-Зімбабвійскі дзелавы форум, у якім узялі ўдзел больш за 30 кампаній з Беларусі і больш за 200 зімбабвійскіх удзельнікаў.
На Зімбабвійскім міжнародным гандлёвым кірмашы «ZITF», якi адбыўся 2529 красавіка 2023 г. у г.Булаваё, была прадстаўлена краінавая экспазіцыя «Made in Belarus», у рабоце якой паўдзельнiчалi 11 беларускіх кампаній.
 
 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці