Аб удзеле ў VII пасяджэнні Савета кіраўнікоў юрыдычных службаў прадпрыемстваў — членаў БелГПП
28.04.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык прыняў удзел у VII пасяджэнні Савета кіраўнікоў юрыдычных службаў прадпрыемстваў — членаў БелГПП у фармаце відэа-канферэнц сувязі.
Выступаючы ў секцыі, прысвечанай супрацоўніцтву з кампаніямі краін Глабальнай большасці, Пасол праінфармаваў членаў Савета аб стане эканомікі Зімбабвэ, ключавых нацыянальных праектах, што рэалізуюцца ў рамках праграмы «Бачанне-2030», рэалізацыі дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях дамоўленасцей , працэсе фарміравання пакета базавых эканамічных пагадненняў.
Таксама да членаў Савета былі даведзены базавыя рэкамендацыі па ключавых пытаннях выбудоўвання бізнесу з партнёрамі з Зімбабвэ, уключаючы патрабаванні да пастаўляемай прадукцыі, меры праверкі контрагента, прымяняльныя да кантрактаў права і механізмы вырашэння спрэчак.