Аб уручэнні Паслом Беларусі ў Зімбабвэ і Забіі па сумяшчальніцтве Ігарам Маршалавым копій даверчых лiстоу у МЗС Замбіі
01.04.2025 г.1 красавіка 2025 г.Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве Ігар Маршалаў уручыў копіі даверчых лiстоу Міністру замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Замбія Муламба Хаімбе.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Замбіяй і дамовіліся аб абмене візітамі рознага ўзроўню ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама аб заснаванні сумеснага механізму палітычных кансультацый.

Па агульным меркаванні собседеников, удзел Беларусі ў комплексным развіцці сельскай гаспадаркі Замбіі, уключаючы механізаванне, пастаўкі угнаенняў, ірыгацыю, селекцыю насеннага фонду, ўкараненне прагрэсіўных сельскагаспадарчых тэхналогій, навучанне спецыялістаў, павінна стаць драйверам развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.
I.Маршалаў прапанаваў таксама правесці рэвізію дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва і актывізаваць падрыхтоўку важнейшых пагадненняў, якія маглі б спрыяць развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння.