:

Аб уручэнні Паслом Беларусі I.Маршалавым даверчых лістоў Прэзідэнту Замбіі

02.04.2025 г.

2 красавіка 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве Ігар Маршалаў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Замбія Хакаіндэ Хічылему.

I.Маршалаў пазначыў неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Замбія ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, акцэнтаваўшы ўвагу на існуючых кампетэнцыях Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, адукацыі, ліквідацыі і прадухілення прыродных і тэхнагенных катастроф.

Прэзідэнт Замбіі ў сваім выступленні заклікаў зноў акрэдытаваных кіраўнікоў дыпламатычных місій да больш рашучых дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі, запрасіў замежных спецыялістаў і бізнесменаў часцей наведваць Замбію, інвеставаць і рэалізоўваць сумесныя праекты. Звярнуўшыся да I.Маршалава, Х.Хічылема выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле Беларусі ў механізацыі сельскай гаспадаркі Замбіі, а таксама стварэнні і рэканструкцыі інфраструктуры, здабычы прыродных выкапняў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці