Пасол Беларусі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Федэрацыі клубаў маладых фермераў Зімбабвэ
26.05.2026 г. 26 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Федэрацыі клубаў маладых фермераў Зімбабвэ.
У гутарцы з генеральным дырэктарам Цінашэ Бенам Мучэдзі і выканаўчым дырэктарам Эдвінам Тафадзва Куданга прадметна абмеркавалі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва.

Зімбабвійскі бок падкрэсліў зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні ў сферах механізацыі сельскай гаспадаркі, падрыхтоўкі кадраў, развіцця супрацоўніцтва ў харчовай прамысловасці, узаемных пастаўках сельскагаспадарчых тавараў.
Бакі таксама абмеркавалі стан і практычныя крокі па прасоўванні сумесных праектаў у сферы вырошчвання на тэрыторыі Зімбабвэ садавінагароднінай прадукцыі, а таксама пытанні спрашчэння ўзаемнага гандлю паміж краінамі.
Пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання супрацоўніцтва паміж дыпламатычнай місіяй у Харарэ і Федэрацыяй.